Патсдамская канферэнцыя. Капітуляцыя Германіі

З 17 ліпеня па 2 жніўня 1945 г. прайшла новая сустрэча кіраўнікоў краін пераможцаў. Праходзіла яна ў новым складзе. Амерыканскі бок прадстаўляў Г.Трумэн, Англію – спачатку У.Чэрчыль, а з 28 ліпеня К.Этлі, партыя якога перамагла ў парламенцкіх выбарах.

Галоўным было «германскае пытанне». Яно вырашалася наступным чынам – раззбраенне, дэмілітарызацыя, ліквідацыя ваеннай прамысловасці, знішчэнне і судовае праследаванне нацыянал-сацыялізму, пакаранне ваенных злачынцаў, аднаўленне дэмакратычнай структуры палітычнага жыцця. Дэталізаванае было пытанне аб спагнанні рэпарацый з Германіі. У Патсдаме саюзнікі згадзіліся перадаць СССР Кёнігсберг, і значную частку Усходняй Германіі Польшчы. СССР пацвердзіла свой намер выступіць вайной супраць Японіі.

У Патсдаме быў зацверджаны Савета міністраў замежных спраў, галоўнай задачай якога была падрыхтоўка праектаў мірных дамоваў з Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.

Аднак, трэба заўважыць, што шырокаму кругу пытанняў вылучалася шмат разыходжанняў. Амерыканская і англійская дэлегацыі разглядалі савецкую палітыку ў Балгарыі і Румыніі, як парушэнне ялцінскай Дэкларацыі аб вызваленай Еўропе. Галоўныя разнагалоссі праявіліся ў пытаннях аб будучым Германіі і аб Польшчы. І па гэтых пытаннях прэзідэнт ЗША Г.Трумэн займаў вельмі жорсткую пазіцыю, бо за плячыма ён меў атамную бомбу.

Такім чынам, Патсдам знаменаваў сабой пачатак канца паразумення паміж саюзнікамі па антыфашысцкай кааліцыі, і ўсё ж канферэнцыя мела вялікае міжнароднае значэнне, бо сваю ролю ў захаванні міру яна адыграла.

Штурм Берліна пачаўся 16 красавіка 1945 г. Дзесяць дзён спатрэбілася савецкім войскам, каб пераадолець абарону немцаў на подступах да горада. Больш за тыдзень доўжыліся баі ў самім Берліне. 30 красавіка Гітлер застрэліўся, а 2 мая гарнізон Берліна капітуляваў. 7 мая ў Рэймсе немцы падпісалі акт аб безагаворачнай капітуляцыі з заходнімі краінамі. Гэта вызвала незадаволенасць Сталіна, і па яго патрабаванню 9 мая 1945 г. у
0 гадзін 43 хвіліны у Карлсхорсце, у прысутнасці прадстаўнікоў камандавання ўсіх саюзных армій, быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі.

У ноч на 9 мая 1945 г. усе радыёстанцыі Савецкага Саюза перадалі доўгачаканую вестку аб вялікай Перамозе. Вайна ў Еўропе закончылася. 24 чэрвеня 1945 г. на Краснай Плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.

37.Заканчэнне Другой сусветнай вайны.

8 жніўня 1945 г. савецкае кіраўніцтва заявіла японскаму паслу, што з 9 жніўня СССР знаходзіцца з Японіяй у стане вайны. Значна раней, 5 красавіка, Масква разарвала пакт аб ненападзе.
Пасля Ялцінскай канферэнцыі сталі прымацца канкрэтныя шагі па ўмацаванню ўсходняй групоўкі Чырвонай Арміі. Пасля капітуляцыі Германіі, у маі-чэрвені 1945 г. на Далёкій Усход перакідваліся чатыры арміі, у тым ліку адна танкавая, якія мелі вопыт ваенных дзеянняў у падобных прыродных умовах.



Вайна з боку СССР была аб’яўлена пасля таго, як японскі ўрад адмовіўся на ганаровую капітуляцыю па ўмовах Патсдамскай канферэнцыі. На ўступленні Савецкага Саюза ў вайну настойвалі ЗША. ЗША не жадалі дзяліць з СССР вынікі перамогі над Японіяй. Таму 6 і 9 жніўня па загаду Трумэна на японскія гарады Хірасіма і Нагасакі былі скінутыя атамныя бомбы. Гэта бамбардзіроўка не вырашалі ваенных мэтаў, але дэманстравала прэтэнзіі ЗША на аднаасобнае сусветнае лідэрства.

Манжурская наступальная аперацыя (9 жніўня – 2 верасня) праводзілася войскамі Забайкальскага, 1-га і 2-га Далёкаўсходніх франтоў, сіламі Ціхаакіянскага флоту і Амурскай ваеннай флатыліі. Колькасць савецкіх войскаў складала
1669,5 тыс. чалавек, тэхнікі – 26 тыс. гармат і мінамётаў, 5,5 тыс. танкаў і САУ, 3,8 тыс самалётаў. ЗША даслалі морам вялікую колькасць аўтатранспартных сродкаў.

Квантунская японская армія колькасцю больш за 1млн. салдат і афіцэраў, 6,6 тыс. гармат і мінамётаў, больш за 1,2 тыс. танкаў, звыш 1,9 тыс. баявых самалётаў размяшчалася на тэрыторыі 17 умацаваных раёнаў на мацерыку, на астравах існавалі так сама моцныя сістэмы абароны. Камандаванне Чырвонай Арміі (кіраваў аперацыяй А.Васілеўскі) выкарыстала спрыяльную лінію мяжы і хутка акружыла большасць японскіх часцей і прыступіла да іх ліквідацыі. З 19 жніўня японскія часткі пачалі маава прымаць умовы капітуляцыі.

У другой палове жніўня былі праведзены Паўднёва-Сахалінскаяі Курыльская дэсантныя аперацыі. Савецкі Саюз вярнуў Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы.

2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася перамогай антыфашысцкай кааліцыі.


6523558847035513.html
6523593760460557.html
    PR.RU™